Сопикова Алла Николаевна
Член Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по законодательству
Мой долг - забота о людях!

PDA
 Сопикова Алла Николаевна
Главная События

События

АЛА СОПІКАВА САРДЭЧНА ПАВІНШАВАЛА ЗЕМЛЯКОЎ З ДНЕМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

03 07/2017
 
Дэпутат прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія адбыліся ў Слоніме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Звяртаючыся да сланімчан і гасцей горада, Ала Мікалаеўна адзначыла, што 3 ліпеня – гэта светлы для Беларусі дзень, які стаў святам суверэнітэту і свабоды, яскравым сімвалам еднасці беларускага народа, прыкладам пераемнасці пакаленняў і ўшанавання традыцый, ўдзячнасці героям, якія абаранялі незалежнасць ў гады Вялікай айчыннай вайны.

А.Сопікава падкрэсліла, што ў нашай краіне, дзе ведаюць кошт мірнага жыцця і свабоды, робіцца ўсё дзеля захавання сацыяльна-палітычнай стабільнасці, дзеля будучыні і грамадзянскага міру на нашай зямлі: "Мы глыбока шануем гістарычную памяць і беражэм сваю свабоду. Разумеем, што лёс Бацькаўчшыны залежыць ад кожнага з нас: ад таго, наколькі шчыра мы клапоцімся аб сям’і і аб сваім доме, наколькі добрасумленна вучымся, старанна і творча працуем, наколькі шчодра дапамагаем сябрам і родным.
Са святам вас, паважаныя землякі! 
Поспехаў у імя роднага краю! Няхай свята Дня незалежнасці прынясе ў кожны дом дабрабыт і ўзаемапаразуменне, моцнае здароўе, выкананне ўсіх жаданняў і надзей!"
 

Все новости