Сопикова Алла Николаевна
Член Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по законодательству
Мой долг - забота о людях!

PDA
 Сопикова Алла Николаевна
Главная События

События

А.СОПІКАВА ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ СЕМІНАРЫ-ПРАКТЫКУМЕ, ЯКІ ПРАЙШОЎ НА БАЗЕ СШ №3 г.п. ЗЭЛЬВА

23 05/2018
 
Па ініцыятыве Алы Сопікавай з 2017 года ў Зельвенскім раёне дзейнічаюць тры інавацыйныя пляцоўкі, якія садзейнічаюць школьнікам у самавызначэнні пасля заканчэння школы, а настаўнікам – у прасоўванні іх педагагічных ідэй.

Пад час работы рэспубліканскага семінара педагогі-наватары, удзельнікі інавацыйнага праекта, пазнаеміліся з вопытам зельвенскіх настаўнікаў, разам адказвалі на пытанні аб мэтазгоднасці прафарыентацыйнай дзейнасці, аб выкарыстанні кампьтэрных тэхналогій у рабоце, аб тым, як дапамагчы школьнікам выбраць прафесію, якая будзе карыснай  для грамадства і прынясе задавальненне.

Звяртаючыся да прысутных А.Сопікова адзначыла, што дзяржава робіць высокую стаўку на развіццё інфармацыйных тэхналогій. На гэта скіраваны нядаўна прыняты Дэкрэт №8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. Нашы дзеці дасягаюць высокіх рэзультатаў у разнастайных конкурсах і алімпіядах не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. Гэта і ёсць стымул для развіцця і падтрымкі ІТ-адукацыі.

 
Все новости